Коды лікавых фарматаў для ZEXMLSS
| Знак-запаўняльнік |
Апісанне |
| 0 (нуль) |
Калі ў ліку менш знакаў, чым у фармаце, то адлюстроўваюцца дадатковыя нулі.
Прыклад: калі трэба адлюстраваць лік 1.5 як 01.50, можна выкарыстоўваць фармат "00.00". |
| . (кропка) |
Падзельнік цэлай і дробавай часткі. |
| # |
Дадатковыя нулі не адлюстроўваюцца. |
Прыклады:
| Фармат |
Значэнне вочка |
Вынік |
| 0.000 |
1.1 |
1.000 |
| #.### |
1.1 |
1.1 |
| 0.000 |
1.12345 |
1.123 |
| #.### |
1.12345 |
1.123 |
Для ўключэння тэксту ў лікавы фармат, трэба уставіць тэкст паміж падвойнымі двукоссямі (").
Калі трэба дадаць адзіны графічны знак, можна паставіць касую рысу (\) перад гэтым знакам.
Прыклады:
| Фармат |
Значэнне вочка |
Вынік |
| 0.00" метраў" |
12.14 |
12.14 метраў |
| "даўжыня="0.00\м |
12.14 |
даўжыня=12.14м |
Каб задаць колер лікавага фармату, трэба запісаць у квадратных дужках імя колеру:
| Імя колеру |
Колер у hex |
| [BLACK] |
#000000 |
| [WHITE] |
#FFFFFF |
| [RED] |
#FF0000 |
| [GREEN] |
#00FF00 |
| [BLUE] |
#0000FF |
| [MAGENTA] |
#FF00FF |
| [CYAN] |
#00FFFF |
| [YELLOW] |
#FFFF00 |
Для адлюстравання адсоткавага фармату трэба дадаць знак адсотка (%) у канцы фармату.
Дробавы фармат мае выгляд "0 ?/?".
Экспанентны (навуковы) фармат уяўляе сабою звычайны лікавы фармат, да якога дадаецца знак "E",
затым знак "+" ці "-", затым патрэбная колькасць нулёў для адлюстравання неабходнай колькасьці лічбаў у ступені. Калі ўжываецца знак "-", то для
лікаў з дадатным паказчыкам ступені ў выніку не адлюстроўваецца знак "+".
Прыклады:
| Фармат |
Значэнне вочка |
Вынік |
| 0.00% |
1.23 |
123% |
| 0 ?/? |
0.5 |
1/2 |
| 0 ?/? |
1.5 |
1 1/2 |
| 0.0E+00 |
12345.58 |
1.2E+04 |
| 0.0E+00 |
0.00052 |
5.2E-04 |
| 0.0E-00 |
12345.58 |
1.2E04 |
| 0.0E-00 |
0.00052 |
5.2E-04 |
Коды лікавых фарматаў можна запісваць у выглядзе "part1;part2;part3", дзе:
- part1 - фармат для дадатных лікаў
- part2 - фармат для адмоўных лікаў
- part3 - фармат для нулявых значэнняў вочка
Калі фармат складаецца з 2-ух частак ("part1;part2"), то:
- part1 - фармат для дадатных лікаў і нуля
- part2 - фармат для адмоўных лікаў
Калі неабходна ўжываць лікавы фармат толькі пры вызначаных умовах, трэба запісаць умову ў квадратных дужках.
Выкарыстоўваюцца аператары >, >=, <, <=, =, <>.
Прыклады:
| Фармат |
Значэнне вочка |
Вынік |
| 0.00" (> 0)";-0.00" (< 0)";0.00" (= 0)" |
100 |
100.00 (> 0) |
| 0.00" (> 0)";-0.00" (< 0)";0.00" (= 0)" |
-100 |
-100.00 (< 0) |
| 0.00" (> 0)";-0.00" (< 0)";0.00" (= 0)" |
0 |
0.00 (= 0) |
| [<0][RED]"O_o";0.00" K" |
273.15 |
273.15 K |
| [<0][RED]"O_o";0.00" K" |
-10 |
O_o |
| Код фармату |
Апісанне |
| YY |
Год як 00-99 |
| YYYY |
Год як 1900-9999 |
| M |
Месяц як 5 |
| MM |
Месяц як 05 |
| MMM |
Месяц як янв-дэк |
| MMMM |
Месяц як Студзень-Снежань |
| MMMMM |
Першая літара месяца |
| D |
Дзень як 6 |
| DD |
Дзень як 06 |
| DDD |
Дзень тыдня Пн-Вс |
| DDDD |
Дзень тыдня панядзелак-нядзеля |
| h |
Гадзіна як 7 |
| hh |
Гадзіна як 07 |
| m |
Хвіліны як 8 |
| mm |
Хвіліны як 08 |
| s |
Секунды як 9 |
| ss |
Секунды як 09 |
| ss.00 |
Секунды і мілісекунды як 09.34 |
| AM/PM |
Час у 12-гадзіннікавым фармаце |
Тэкст замяняецца знакам @.
Прыклады:
| Фармат |
Значэнне вочка |
Вынік |
| "prefix+"@ |
тэкст |
prefix+тэкст |
| @"+postfix" |
тэкст |
тэкст+postfix |
| @" паўтор "@ |
тэкст |
тэкст паўтор тэкст |
|